Пра комплекс “Поле ратнай славы”

Сёння многія ведаюць аб гераічных абаронцах Брэсцкай крэпасці, аб абароне Гродна ў пачатку Вялікай Айчынай вайны. Але зусім нямногія чулі аб тым, якую ролю на пачатку вайны адыграла абарона Полацка, якое значэнне надавала гітлераўскае камандване захопу гэтага горада. Мала хто ведае і аб Полацкім умацаваным раёне, абаронцы якога на працягу дваццаці дзён не давалі ворагу захапіць горад. Каб адгарнуць гэтую старонку ваеннай гісторыі Беларусі, быў створаны гісторыка-культурны комплекс “Поле ратнай славы”. Гэты комплекс прысвечаны гісторыі Полацкага ўмацаванага раёна – адной з частак сістэмы умацаванняў, вядомай як “Лінія Сталіна”. Полацкі УР – адзін з нямногіх умацаваных раёнаў, што выканаў сваю баявую задачу ў пачатковы перыяд вайны.
Калі Вы наведаеце комплекс “Поле ратнай славы”, то зможаце пабачыць сапраўдны ДОТ, на якім свае жудасныя адмеціны пакінула мінулая вайна, наведаць бліндаж, акопы і паспрабаваць ўявіць, як выглядала гэта месца на пачатку вайны. Вы даведаецеся аб людзях, якія, нягледзячы на цяжкасці, стрымлівалі пераўзыходзячыя сілы ворага, робячы свой унёсак у набліжэнне Перамогі.