
Цяжкім выпрабаваннем для беларускага народа стала Вялікая Айчынная вайна. Масавыя прыклады мужнасці і гераізму абаронцаў Айчыны здзіўляюць сучаснае пакаленне. Палачане беражліва захоўваюць памяць аб сваіх героях-земляках. 23 лістапада 2024 г. настане 104-я гадавіна з Дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, санінструктара З. М. Тусналобавай-Марчанка. Менавіта гэтай падзеі быў прысвечаны музейны ўрок пад назвай «Усё жыццё — подзвіг». На ім навучэнцы 6-х класаў СШ № 8 даведаліся аб складаным лёсе гераіні, пра яе подзвіг, з інтарэсам праглядзелі музейныя прадметы і ўрывак з кінафільма «Свидание с войной», зняты тэлевізійным каналам «Хатні», сумесна з супрацоўнікамі Музея баявой славы НПГКМЗ.